Беларуская рота беспілотнікаў «Воля» ствараецца ў складзе Узброеных сілаў Украіны не як чарговае пяхотнае падраздзяленне, а пад новую мадэль вайны. Падрабязней пра новае беларускае вайсковае фармаванне «Воля» ў складзе Узброеных сілаў Украіны расказаў прадстаўнік Аб'яднанага пераходнага кабінету па абароне і нацыянальнай бяспецы Вадзім Кабанчук.