Naviny

У аблвыканкамы і Менгарвыканкам увядуць прадстаўнікоў КДБ і КДК

Будынак Менгарвыканкаму. Крыніца: spring96.org
Будынак Менгарвыканкаму. Крыніца: spring96.org

У склад абласных выканаўчых камітэтаў і Менскага гарвыканкаму будуць уключаць прадстаўнікоў Камітэту дзяржаўнай бяспекі і Камітэту дзяржаўнага кантролю. Гэта прадугледжана ўказам Аляксандра Лукашэнкі, апублікаваным 7 кастрычніка на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.