Analityka

Даследаванне: у Беларусі ў рэпрэсіях усё шырэй бяруць удзел несілавыя органы

Навальнічнае неба над Домам ураду на плошчы Незалежнасці ў Менску
Навальнічнае неба над Домам ураду на плошчы Незалежнасці ў Менску. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: LookByMedia

Цэнтр новых ідэяў прэзентаваў вынікі даследавання, прысвечанага таму, як пасля 2020 года трансфармаваўся рэпрэсіўны апарат у Беларусі, як пашыраюцца карныя паўнамоцтвы і як да рэпрэсіўных практык далучаюцца несілавыя ведамствы ды грамадзянская інфраструктура. Справаздачу падрыхтавалі юрысты Максім Знак (былы палітвязень) і Юрый Козікаў.