Што адбываецца з Сяргеем Ціханоўскім? Які сэнс і мэта ягонага змагання з журналістамі і Офісам Святланы Ціханоўскай? Ён проста эмацыйна вылівае свае крыўды на палітыкаў і журналістаў ці ставіць перад сабою пэўныя палітычныя мэты? Магчыма, надумаў зрабіцца лідарам усіх незадаволеных апазіцыяй, усіх «пакрыўджаных і адрынутых»?