Naviny

Ціханоўская заклікала абараніць беларусаў ад транснацыянальных рэпрэсій

img
Святлана Ціханоўская пад час выступу на Варшаўскай канферэнцыі АБСЕ пра чалавечае вымярэнне. 6 кастрычніка 2026 года. Фота: Прэс-служба Ціханоўскай

Кіраўніца Аб’яднанага пераходнага кабінету Святлана Ціханоўская заклікала дамагацца спынення рэпрэсіяў унутры Беларусі і абараніць беларусаў ад пераследу за яе межамі. Палітычная дзяячка выступіла з прамовай на Варшаўскай канферэнцыі АБСЕ, прысвечанай чалавечаму вымярэнню.