Тры гады таму баевікі «Хамасу» ды іншых палестынскіх груповак атакавалі Ізраіль: каля 1200 чалавек загінулі, яшчэ 251 асобу вывезлі ў сектар Газа. За нападам рушыла амаль двухгадовая вайна, якая забрала дзясяткі тысяч жыццяў і пакінула значную частку Газы ў руінах. Апошнія закладнікі ўжо вярнуліся дадому, аднак праз тры гады з’яўляюцца новыя звесткі пра тое, што незадоўга да 7 кастрычніка Ізраіль мог атрымліваць папярэджанні пра рыхтаванне атакі. Што адбывалася ў той дзень і чаму нападу не ўдалося перадухіліць?