Analityka

У Латвіі абралі новы Сейм. Ці зменіцца палітыка краіны наконт Беларусі?

Будынак Сейму Латвіі, Рыга. Фота: Saeimas Kanceleja / Saeima
Будынак Сейму Латвіі, Рыга. Фота: Saeimas Kanceleja / Saeima

Латвія абрала 15-ы Сейм з рэкордна нізкай яўкай на выбарах – няпоўныя 52 %. Прэзідэнт выказвае занепакоенасць, палітолагі абмяркоўваюць: варта адлічваць падзенне яўкі ад выбараў 2022 года ці трэба рабіць папраўку на мабілізаванасць грамадства адразу пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расеі ва Украіну. Новы Сейм чакаецца права-кансерватыўным, і «Аб’яднаны спіс» стаўся вельмі ўпэўненым лідарам, атрымаўшы ажно 41 мандат са 100 магчымых. А што гэтыя вынікі значаць для нас?