Analityka

Украінцы агулам сталі лепш ставіцца да беларусаў, але самыя маладыя – горш. Чаму і што рабіць?

Беларуская дыяспара ў Вільні ўзяла ўдзел у мітынгу салідарнасці з Украінай
Беларуская дыяспара ў Вільні ўзяла ўдзел у мітынгу салідарнасці з Украінай у другую гадавіну пачатку поўнамаштабнай вайны Расеі супраць Украіны. На акцыю прыйшлі каля 1000 чалавек. Вільня, Літва. 24 лютага 2024 года. Фота: Белсат

Кім мусяць быць адно аднаму беларусы і ўкраінцы? Эксперты маюць два варыянты: або сябры, або друзі. Насуперак дзеянням Лукашэнкі, дэмакратычныя сілы Беларусі працуюць над тым, каб стаўленне ўкраінцаў да беларусаў паляпшалася, і ўлады Украіны пачалі ў гэтым дапамагаць. Але ёсць яшчэ мноства прабелаў, якія можна запоўніць нават падчас вайны, у якой Беларусь выступіла суагрэсарам.