Літоўскія памежнікі перахапілі кіраванне і пасадзілі дрон з кантрабанднымі цыгарэтамі ў Шальчынінкайскім раёне. Гэта ўжо 61-ы падобны дрон, які ўдалося перахапіць сёлета, што больш, чым агулам летась, паведамляе Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы (VSAT).