Kamentar

«Беспамылковасці няма і не можа быць»: праваабаронца пра смяротнае пакаранне ў Беларусі

Раствор для ін'екцыі. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: gemini.pl
Раствор для ін'екцыі. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: gemini.pl

Няўдалая спроба пакараць смерцю Крысту Пайк у ЗША яшчэ раз паказала, што «беспамылковасці няма і не можа быць», кажа каардынатар кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі» Андрэй Палуда. У Беларусі – апошняй краіне Еўропы, дзе захоўваецца смяротнае пакаранне, – праваабаронцы з 2015 года зафіксавалі 24 смяротныя прысуды, але дакладную колькасць выкананых не ведае ніхто. Напярэдадні Тыдня супраць смяротнага пакарання, які пройдзе з 5 да 10 кастрычніка, Палуда расказаў «Студыі «Белсат», чаму такой практыцы не месца ў цывілізаваным грамадстве.