Gistoryi

«У нас уся вёска глядзела». Беларусы згадваюць спачылага «экстрасэнса» Кашпіроўскага

img
Анатоль Кашпіроўскі. Фота: скрыншот з відэа на канале Анатоля Кашпіроўскага

У беларускім кантэксце Анатоль Кашпіроўскі з’явіўся яшчэ ў 1990 годзе, калі праводзіў у краіне асобную серыю тэлесеансаў. У 2012-м ён называў сябе гарачым прыхільнікам Аляксандра Лукашэнкі, а ў 2020-м ужо звяртаўся да беларусаў на фоне масавых пратэстаў. Але шмат для каго застаўся перадусім чалавекам з тэлевізара, чый манатонны голас, гіпноз і абяцанні аздараўлення збіралі перад экранамі цэлыя сем’і. Кашпіроўскі памёр 3 кастрычніка ў веку 87 гадоў. «Белсат» сабраў успаміны беларусаў пра яго і спытаў псіхатэрапеўтку, чаму ў Кашпіроўскага гэтак верылі.