Gistoryi

Кнігавыдавец Зміцер Колас: «Не люблю хлусні, глупства і подласці»

img
Зміцер Колас. Фота: асабісты архіў

Паразмаўлялі з перакладчыкам і выдаўцом Змітром Коласам, якога 16 верасня вывезлі з-пад варты Следчага ізалятару за мяжу ў складзе 25 палітвязняў. Змітра затрымалі сёлета ў лютым падчас масавых арыштаў незалежных кнігавыдаўцоў і распаўсюднікаў кніг, абвінавацілі паводле артыкулу 361-4 Крымінальнага кодэксу («Спрыянне экстрэмісцкай дзейнасці»). Гэта другое затрыманне кнігавыдаўцы: у сакавіку 2023-га падчас рэпрэсіяў пасля дыверсіі на аэрадроме ў Мачулішчах ён правёў 10 содняў у СІЗА КДБ, тады выйшаў на волю, як і шмат іншых затрыманых, без выстаўлення абвінавачанняў. Але праз месяц выдавецтва Коласа зліквідавалі праз суд. Фармальнаю прычынаю стаўся выдадзены ім зборнік дакументаў «Вызваленыя» і заняволеныя. Польска-беларускае памежжа 1939–1941 гг.», прызнаны ўладамі экстрэмісцкімі матэрыяламі.