Naviny

Надвор’е на тыдзень: дажджы і да +21 °C

Дажджлівы дзень у восеньскім парку
Дажджлівы дзень у восеньскім парку. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: LookByMedia

На наступным тыдні, з 5 да 11 кастрычніка, у Беларусі стане больш дажджоў і ўзмоцніцца вецер, аднак прыкметнага пахаладання сіноптыкі пакуль не чакаюць. Сярэдняя тэмпература паветра будзе на 1–4 °C вышэйшая за кліматычную норму. Пра гэта расказаў сіноптык Дзмітрый Рабаў.