Naviny

Памерла стваральніца ансамбля «Харошкі»

Валянціна Гаявая
Валянціна Гаявая. Фота: Міністэрства культуры

Ва ўзросце 90 гадоў памерла народная артыстка Беларусі, харэограф Валянціна Гаявая, якая больш за паўстагоддзя кіравала ансамблем «Харошкі». Пра яе смерць 3 кастрычніка паведаміла Міністэрства культуры. Прычына смерці не называецца.