Naviny

У Менску заявілі аб падрыхтоўцы сустрэчы Лукашэнкі з Трампам

Сцяг ЗША і дзяржаўны сцяг Беларусі
Сцяг ЗША і дзяржаўны сцяг Беларусі. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: БелТА

Улады Беларусі робяць крокі для арганізацыі сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з прэзідэнтам ЗША Доналдам Трампам. Пра гэта міністр замежных справаў Беларусі Максім Рыжанкоў заявіў 3 кастрычніка ў інтэрв’ю расейскаму дзяржаўнаму агенцтву «РИА Новости».