Kamentar

Ці будуць ЗША будаваць у Беларусі азотны камбінат? Разважае Яраслаў Раманчук

Эканаміст Яраслаў Раманчук
Эканаміст Яраслаў Раманчук. Кіеў, Украіна. 25 лістапада 2023 года. Фота: Белсат

Прапанова Аляксандра Лукашэнкі Злучаным Штатам Амерыкі ўкласціся ў пабудову камбінату азотных угнаенняў у Беларусі не мае сэнсу, і сур’ёзна ставіцца да гэтай ідэі не варта, – такую думку ў эфіры «Раніцы з „Белсатам“» выказаў эканаміст, прэзідэнт Міжнароднага інстытуту свабоды Яраслаў Раманчук.