Naviny

У Літве абвяшчалі паветраную небяспеку

Паведамленні пра небяспеку
Паведамленні пра паветраную трывогу, якія жыхары Літвы атрымлівалі на тэлефоны. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Getty Images

Раніцаю 3 кастрычніка ў літоўскім горадзе Укмярге і ў Віленскім раёне абвяшчалі жоўты ўзровень паветранай небяспекі. Узброеныя сілы Літвы заўважылі на радарах невядомыя лятальныя аб’екты і паднялі ў неба знішчальнікі.