Analityka

Пад пагрозай пазбаўлення грамадзянства. Каго і навошта хочуць запалохаць улады Беларусі

img
Беларускія пашпарты. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Таццяна Верамеева / Белсат

Беларуская дзяржаўная прапаганда разгарнула новую кампанію: грамадства рыхтуюць да магчымасці забіраць грамадзянства ў людзей, якія з'ехалі з краіны праз палітычныя прычыны. І хаця Канстытуцыя гэтага не дазваляе, але Закон аб грамадзянстве так. «Белсат» з юрыстам Алесем Міхалевічам разбіраўся, чым пазбаўленне грамадзянства пагражае палітычным мігрантам.