Shuflyadka

Упершыню ў ЗША дзве запар смяротныя ін’екцыі не падзеялі. Што гэта за прэпарат і чаму мог даць збой?

img
Аўтамабілі экстраных службаў прыбываюць да турмы строгага рэжыму «Рывэрбэнд» у Нэшвіле пасля таго, як у сераду, 30 верасня 2026 года, было прыпынена выкананне смяротнага прысуду Крысце Пайк. Фота: George Walker IV / AP Photo / East News

Улады Тэнэсі 30 верасня ўпершыню за 200 гадоў спрабавалі пакараць смерцю жанчыну – за забойства, якое адбылося 31 год таму. Але дзве смяротныя ін’екцыі пентабарбіталу не падзеялі, і Крысту Пайк у крытычным стане даставілі ў шпіталь. «Белсат» расказвае, ці сапраўды гэта першы такі выпадак у ЗША і што гэта ўвогуле за рэчыва. Спойлер – ад яго памерла Мэрылін Манро, распрацоўнік прэпарату забараніў прадаваць яго ў турмы, а ў Швейцарыі прэпарат выкарыстоўваецца для кантраляванага самагубства.