Kamentar

«Тэма палітвязняў Лукашэнку надакучыла, а тут іх нарэшце можна прадаць». Вольга Лойка пра перамоўны трэк з ЗША

img
Сустрэча палітвязняў у Вільні, Літва. 16 верасня 2026. Фота: Белсат

Міністр замежных справаў Беларусі Максім Рыжанкоў назваў вызваленне палітвязняў, на якое пайшоў Менск, «мінімальнымі выдаткамі» ў абмен на «вырашэнне сур'ёзных эканамічных пытанняў» з амерыканскім бокам. Што Менск хоча атрымаць ад ЗША і якія паслабленні могуць быць карысныя грамадству? Пра гэта ў эфіры праграмы «Наш дзень» на «Белсаце» паразважала экспертка, галоўная рэдактарка медыя «Plan B» і былая палітзняволеная Вольга Лойка.