Naviny

Больш за тысячу пацярпелых: маладога гомельца вінавацяць у буйным махлярстве ў складзе скэм-групаў

img
Рука ў пальчатцы каля ноўтбука. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: pexels.com

Генеральная пракуратура скіравала ў суд крымінальную справу ў дачыненні 21-гадовага жыхара Гомля. Яго вінавацяць у махлярстве і крадзяжы маёмасці шляхам мадыфікацыі камп'ютарнай інфармацыі. Мяркуецца, што ён падманваў людзей у тым ліку ў складзе скэм-групаў. Пацярпелі больш за 1000 чалавек, а шкода склала 370 тысячаў рублёў.