Merkavanni

Спрэчны эстонскі ўрок і блогеры на Валадарцы

img
Следчы ізалятар № 1 (Валадарка) у Пішчалаўскім замку ў Менску да рэканструкцыі. Фота: LookByMedia

Беларускіх блогераў не так даўно павялі на Валадарку, і гэта не тое, што мы ўсе маглі б падумаць. Прэзентацыя праекту перабудовы Пішчалаўскага замку ў цэнтры Менску выглядала б добра, каб у праекце быў музей ці мемарыял. Але на месцы, дзе дзесяцігоддзямі катавалі людзей, у тым ліку палітзняволеных, будуць забаўкі.