Gistoryi

Што азначае прапанова Менску аднавіць сувязі з NATO? Спыталі былога польскага дыпламата

Сцяг NATO лунае каля штаб-кватэры NATO у Бруселі, Бельгія. 12 верасня 2025 года. Фота: Simon Wohlfahrt / AFP / East News
Сцяг NATO лунае каля штаб-кватэры NATO у Бруселі, Бельгія. 12 верасня 2025 года. Фота: Simon Wohlfahrt / AFP / East News

Беларусь гатовая аднавіць вайсковыя каналы сувязі з NATO, заявіў міністр замежных справаў Беларусі Максім Рыжанкоў. Апроч гэтага ён сустрэўся з міністрам замежных справаў Польшчы Радославам Сікорскім, які паведаміў пра пацяпленне ў двухбаковых дачыненнях. Што гэта значыць, ці нешта сапраўды змянілася ў Беларусі, мы спыталі ў былога часовага паверанага ў справах Польшчы ў Беларусі, аглядальніка польскага парталу Onet.pl Вітальда Юраша.