За студзень – жнівень Беларусь прадала тавараў у краіны «далёкай дугі» на $ 8,8 млрд, а завезла адтуль імпарту амаль на $ 15 млрд. У выніку краіна страціла больш за $ 6 млрд – менавіта такое адмоўнае сальда зафіксаваў Белстат. Між тым менавіта на «далёкую дугу» спадзяюцца ўлады, разлічваючы на эканамічны рост налета.