Naviny

Польшча працягнула антыміграцыйны кантроль на межах з Нямеччынай і Літвой

img
Польскі памежнік на мяжы з Нямеччынай. Фота: Nadodrzanski_SG / X.com

У Польшчы пастанавілі працягнуць кантроль на межах з Нямеччынай і Літвой мінімальна да 30 сакавіка наступнага года. Улады краіны абгрунтоўваюць рашэнне тым, што пагроза нерэгулярнай міграцыі нікуды не падзелася.