Kamentar

Абыходзіць санкцыі і кантраляваць грошы? Навошта Беларусі крыптабанкі

img
Ілюстрацыя на тэму крыптавалютаў. Фота: Magnific

У Беларусі пачалі з’яўляцца першыя крыптабанкі. Гэта падаецца як развіццё фінансавых тэхналогіяў, аднак не выключана, што адна з галоўных мэтаў – спрасціць разлікі ва ўмовах санкцыяў. Пры гэтым пакуль незразумела, хто стаіць за першымі крыптабанкамі, як менавіта яны будуць кантралявацца і што адбудзецца са сродкамі кліентаў у выпадку праблемаў. «Белсат» спытаў у эксперткі, як працуюць крыптабанкі, навошта яны Беларусі і ці нясуць нейкія рызыкі.