Naviny

Zara апынулася ў цэнтры скандалу праз новы касцюм на Гэлаўін

img
Касцюм у стылі Гэлаўіну ад Zara. Фота: X

Кампанія Zara была вымушаная зняць з продажу дзіцячы касцюм на Гэлаўін пасля таго, як карыстальнікі сацсетак заўважылі яго падабенства з адзеннем вязняў нацысцкіх канцлагераў. Гэта не першы выпадак, калі іспанскі брэнд апынуўся ў цэнтры скандалу праз спрэчны дызайн.