За апошнія чатыры месяцы ў невялікі ўкраінскі горад Алешкі, што знаходзіцца пад расейскай акупацыяй усяго ў 8 км ад Херсону, ні разу не завозілі прадукты, а на людзей, якія спрабуюць даставіць туды ежу ці схадзіць за ёй у суседнія вёскі, палююць дроны. Жыхары гораду, якіх там засталося каля 2 тысяч чалавек, ужо вымушаныя есць траву. Украіна зараз дамагаецца рэакцыі свету на гуманітарную катастрофу ў Алешках. Мы пазбіралі па розных крыніцах усё што вядома пра тое, як там жывуць людзі.
Vajna
Дзве лыжкі грэчкі ў дзень і суп з «тлустай травы». У акупаваных Расеяй Алешках – катастрофа праз блакаду і голад