Analityka

«Пагоня» пад пагрозай: што схавана ў новым законапраекце пра геральдыку

Паштоўка з гербам «Пагоня». Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Symbal.by
Паштоўка з гербам «Пагоня». Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Symbal.by

Герб гораду ці вобласці можна будзе выключыць з дзяржаўнага рэгістру, калі экстрэмісцкім прызнаюць хаця б адзін ягоны элемент. А новыя гербы і сцягі не павінны будуць «супярэчыць ідэалогіі беларускай дзяржавы». Такія папраўкі прапануе ўрад у законапраекце пра афіцыйныя геральдычныя сімвалы. Геральдыст Алесь Чайчыц перакананы: першая мішэнь – «Пагоня», якая ёсць на гербах Віцебскай вобласці і шэрагу гарадоў.