Gistoryi

Ва Украіне былой беларускай добраахвотніцы не вярнулі заробак загінулага на вайне мужа, як робяць з украінцамі

Былая добраахвотніца Вераніка Яновіч на магіле мужа, беларускага ваяра Аляксея Лазарава, у свой дзень народзінаў
Былая добраахвотніца Вераніка Яновіч на магіле мужа, беларускага ваяра Аляксея Лазарава, у свой дзень народзінаў. Лета 2026 года, Львоў, Украіна. Фота: x.com/oleo_lio

Былая добраахвотніца Вераніка Яновіч, якая стала жыве ва Украіне з 2020 года, па смерці мужа, ваяра-беларуса Аляксея Лазарава, праз сваё грамадзянства не можа атрымаць выплаты ад дзяржавы, якія звычайна атрымліваюць украінскія семʼі загінулых. Ад такой праблемы церпяць шмат семʼяў добраахвотнікаў, бо яе не могуць развязаць больш як чатыры гады вайны. У размове з «Белсатам» Вераніка расказала пра сітуацыю і падзялілася, як жыве без мужа.