Naviny

Урад Літвы ўхваліў забарону для беларусаў на куплю нерухомасці каля стратэгічных аб’ектаў

Жылы дом
Жылы дом у Літве. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: LRT

Урад Літвы ў сераду, 30 верасня, ухваліў законапраект, што забараняе грамадзянам Беларусі і Расеі набываць нерухомасць у мясцовасцях, размешчаных блізка да аб’ектаў стратэгічнага прызначэння, паведамляе LRT.