Naviny

Першае за 200 гадоў пакаранне смерцю жанчыны ў Тэнэсі адклалі за гадзіну да выканання

img
Крыста Пайк плача пасля таго, як 30 сакавіка 1996 года ў Ноксвіле ёй быў вынесены смяротны прысуд. Фота: WBIR-TV via AP / East News

У амерыканскім штаце Тэнэсі 30 верасня збіраліся пакараць смерцю 50-гадовую Крысту Пайк, якую асудзілі на смерць за жорсткае забойства яшчэ 31 год таму, аднак за гадзіну да выканання пакаранне смерцю прыпынілі. У гэтым штаце апошні раз каралі смерцю жанчыну ў 1820 годзе.