Здаецца, у Threads зараз нават больш галінак пра тое, як вырошчваць грыбы на сваім участку, чым фатаграфій сваіх «грыбных уловаў». Адныя хваляцца фота лясных палян проста перад ганкам на лецішчы, іншыя абураюцца – маўляў, чаго людзей дурыце, нічога такім чынам вырасці не можа. Разбіраемся, ці рэальна пасадзіць у агародзе і збіраць ураджай штогод.