Амаль шэсць гадоў Аляксей Санчук чакаў, што выйдзе з калоніі раней за тэрмін. Пісаў прашэнне аб памілаванні, сачыў за вызваленнем палітвязняў і кожны раз спадзяваўся пачуць сваё прозвішча. Але ў выніку адседзеў увесь тэрмін – і ўжо праз тры дні пасля вызвалення з’ехаў з Беларусі. За гады зняволення ягоная маленькая дачка вырасла ў падлетка, жонка перажыла ператрусы і допыты, а самому Аляксею патрэбныя аперацыі і лячэнне. Цяпер сям’я рыхтуецца да пераезду з Грузіі ў Польшчу і спрабуе сабраць грошы, каб пачаць жыццё нанова. «Белсат» пагаварыў з былым палітвязнем пра гады за кратамі, сям’ю, якая чакала яго на волі, і пра тое, як нанова ўладкоўваць жыццё пасля вызвалення.
Gistoryi
«Дзе мая маленькая дзяўчынка?» Экс-палітвязень Аляксей Санчук – пра шэсць гадоў за кратамі і жыццё пасля