Чалавек пачынае прымаць лекі, з’яўляецца пабочны эфект, але яго прымаюць за сімптом новай хваробы. Лекар прызначае другі прэпарат. Той можа выклікаць яшчэ адну праблему – і з’яўляецца трэцяя таблетка. Так працуе «каскад прызначэнняў», які асабліва небяспечны для пажылых людзей. Новае даследаванне, апублікаванае ў медычным часопісе The BMJ, ахапіла амаль 2,3 млн жыхароў Канады і паказала, што некаторыя такія ланцужкі сустракаюцца прыкладна ў кожнага дзясятага пацыента, які пачаў прымаць пэўныя прэпараты. «Белсат» разбіраўся, чаму лекі ад ціску могуць прывесці да рэцэпту на мачагонны прэпарат, прэпараты жалеза – на слабільны, і калі замест новай таблеткі варта праверыць старыя.
Shuflyadka
Спачатку лекі, потым лекі ад іх пабочнага эфекту. Чаму так адбываецца?