Merkavanni

Ці пачнуць саджаць за допісы ў сацсетках пра гнілыя прадукты ў крамах?

img
Сацыяльная сетка Threads. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Azamat E / Unsplash

Учора зрабілася небяспечна выказвацца пра сілавікоў, ужо сёння нельга крытыкаваць чыноўнікаў, заўтра забароняць крытыкаваць прадаўцоў, дворнікаў і дарожнікаў. Улады не першы раз застрашваюць людзей за актыўнасць у сацыяльных сетках. Забараніць сацсеткі яны не могуць, але хочуць стварыць такую атмасферу, у якой самі людзі будуць баяцца скардзіцца на жыццё.