Merkavanni

Нябачная праца жанчын. У лічбах

img
Хатняя гаспадыня ў паніцы, таму што ў яе столькі ўсяго, што трэба пачысціць. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Magnific

У сярэднім жанчына выдаткоўвае на неаплатную (хатнюю) працу 4 гадзіны 25 хвілінаў на дзень, мужчына – 1 гадзіну 23 хвіліны. Гэта вынікі апытання Міжнароднай арганізацыі працы 2018 года, і не думаю, што за восем гадоў сітуацыя неяк істотна змянілася. Розніца больш чым у тры разы.