Analityka

Прэзідэнты – Ціханоўскай, КНДР – Рыжанкову: якая з беларускіх дэлегацыяў дасягнула больш у ААН

Святлана Ціханоўская падчас міністэрскай сустрэчы па Беларусі на палях Генасамблеі ААН, Нью-Ёрк, 21 верасня 2026 года. Фота: Светлана Тихановская / Telegram
Святлана Ціханоўская падчас міністэрскай сустрэчы па Беларусі на палях Генасамблеі ААН, Нью-Ёрк, 21 верасня 2026 года. Фота: Светлана Тихановская / Telegram

На Генеральную асамблею ААН у Нью-Ёрку Беларусь прыехала двойчы. Святлана Ціханоўская за тры дні пагаварыла з прэзідэнтамі Чэхіі, Польшчы і Румыніі, прэм’ерамі Іспаніі і Славеніі, кіраўніцай дыпламатыі ЕЗ Каяй Калас. Кіраўнік МЗС Максім Рыжанкоў вёў перамовы з міністрамі Ірану, Судану, Нікарагуа і намеснікам міністра КНДР – сустрэчы з тымі, з кім бачылася Ціханоўская, яму пакуль могуць хіба сніцца. Але і ў яго быў свой козыр – Радослаў Сікорскі.