Kamentar

«Не варта чакаць, што ён адзін перапіша курс Адміністрацыі». Экспертка – пра прызначэнне сілавіка ў апарат Лукашэнкі

Павел Муравейка на развітанні з вайскоўцамі і Міністэрствам абароны пасля прызначэння намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта
Павел Муравейка на развітанні з вайскоўцамі і Міністэрствам абароны пасля прызначэння намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта, 28 верасня 2026 года. Фота: Міністэрства абароны Беларусі

Аляксандр Лукашэнка працягвае папаўняць шэрагі найбліжэйшых да сябе чыноўнікаў людзьмі з сілавога блоку і такім чынам павялічвае вагу сілавога погляду ў дзяржаўным кіраванні. Так пракаментавала прызначэнне намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта цяпер ужо былога начальніка Генштабу Паўла Муравейкі экспертка даследчага цэнтру BIPART Наталля Рабава. У эфіры «Студыі «Белсат»» яна падзялілася меркаваннем, чаго можна чакаць ад такой перастаноўкі.