Naviny

Пастаўкі бензіну з Беларусі ў Расею выраслі за год у 4,5 раза

img
Пажар на нафтаперапрацоўчым заводзе ў Туапсэ, Расея. 29 красавіка 2026 года. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: сведкі ў сацсетках / Vot-tak.tv

Імпарт беларускага бензіну ў Расею за дзевяць месяцаў 2026 года можа перавысіць 1 млн тон, 20% з якіх паставілі ў верасні. Цяпер доля беларускага паліва складае 6% і падтрымлівае расейскі рынак, які перажывае крызіс праз украінскія ўдары, хоць раней гэтая доля была мінімальнай.