Kamentar

У Менску баяцца, што Расея не абароніць у выпадку вайны. Што даведаўся аналітык Carnegie

Людзі ідуць па мосце праз Маскву-раку на фоне Маскоўскага Крамля і сабору Васіля Блажэннага
Людзі ідуць па мосце праз Маскву-раку на фоне Маскоўскага Крамля і сабору Васіля Блажэннага. Масква, Расея, 29 чэрвеня 2026 года. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Contributor / Getty Images

У Менску сумняваюцца, што Расея зможа абараніць Беларусь у выпадку вялікай вайны, і ў прыватных размовах выказваюць незадаволенасць Масквой. Улады Беларусі хочуць вярнуць транзіт калію праз Літву і лічаць вынікі зняцця амерыканскіх санкцыяў недастатковымі. Пра гэта гаворыцца ў новым матэрыяле палітычнага аналітыка і былога славацкага дыпламата Балажа Ярабіка для Carnegie Politika. «Белсат» паглядзеў, што, паводле яго, цяпер кажуць у Менску пра вайну, Расею і перамовы з Захадам.