Gistoryi

Прайшло пяць гадоў з забойства Андрэя Зельцара: «Момант, пасля якога рэпрэсіі пайшлі зусім на іншы ўзровень»

img
Акцыя памяці Андрэя Зельцара. Фота: Белсат

Пяць гадоў таму быў забіты супрацоўнікамі КДБ IT-спецыяліст Андрэй Зельцар. Ягоная жонка Марыя Успенская стала ахвярай рэпрэсій за тое, што ў гэты момант знаходзілася побач з мужам – пра яе дагэтуль практычна нічога не вядома. «Белсат» згадвае пра тыя падзеі і што сталася з тымі, хто быў да іх датычны.