Kamentar

«Мяч на беларускім баку»: Фрыдман – пра сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім і межы пацяплення

Міністр замежных справаў Беларусі Максім Рыжанкоў і міністр замежных справаў Польшчы Радослаў Сікорскі пазуюць падчас сустрэчы на палях 81-й сесіі Генеральнай асамблеі ААН у Нью-Ёрку, ЗША. 23 верасня 2026 года. Фота: BelarusMFA / Telegram

Сустрэча міністраў замежных справаў Беларусі і Польшчы Максіма Рыжанкова і Радослава Сікорскага выклікала і спадзяванні, і асцярогі. Палітычны аналітык і гісторык Аляксандр Фрыдман у эфіры «Белсату» кажа, што рэакцыі выглядаюць перабольшанымі: гэта пакуль дробныя крокі на тэхнічным узроўні, і мяч цяпер на беларускім баку. Чакаць грунтоўнага пацяплення, на ягоную думку, няма падставаў – прынамсі пакуль ідзе вайна.