рэпартаж

Naviband: «Беларуская мова дае ўпэўненасць і адказ на пытанне „Хто ты ёсць?“»

img
Урок роднай мовы разам з гуртом NAVIBAND у касцёле Святога Аляксандра. Варшава, Польшча. 27 верасня 2026 года. Фота: Рауль Дзюк / Белсат

Гасцямі чарговага ўроку роднай мовы ў касцёле Святога Аляксандра ў Варшаве ў нядзелю, 27 верасня, стаў гурт Naviband. Сустрэча хутка ператварылася ў глыбокую і шчырую размову. Слухачы мелі ўнікальную магчымасць задаць спевакам пытанні і пачуць адказы з першых вуснаў, тым больш што Ксюша і Арцём, як яны самі прызналіся, рэдка даюць інтэрв’ю. Як прайшоў урок, расказвае журналістка «Белсату», якая прысутнічала на ім.