Днямі ў Instagram і Threads з'явіліся звароты сямʼі з Горадні, якія выклікалі моцны рэзананс. Жанчына на імя Вераніка Выдра заяўляе, што ў канцы 2025 года быў забіты ейны муж, а мясцовыя следчыя органы не праводзяць належнага расследавання паводле факту смерці і нават неаднаразова спынялі яго. Жанчына просіць агалоскі сітуацыі і збіраецца звяртацца да Лукашэнкі.