Naviny

Упершыню з пачатку поўнамаштабнай вайны. Адбылася сустрэча кіраўнікоў МЗС Нямеччыны і Расеі

Нямецкая дэлегацыя на чале з Ёганам Вадэфулем, міністрам замежных справаў Нямеччыны, на сустрэчы з расейскім міністрам замежных справаў Сяргеем Лаўровым
Нямецкая дэлегацыя на чале з Ёганам Вадэфулем, міністрам замежных справаў Нямеччыны, на сустрэчы з расейскім міністрам замежных справаў Сяргеем Лаўровым. 26 верасня 2026 года, Нью-Ёрк, ЗША. Фота: Dominik Butzmann/Photothek for the German Federal Foreign Office via Getty Images

На палях Генасамблеі ААН у Нью-Ёрку сустрэліся міністры замежных справаў Нямеччыны Ёган Вадэфуль і Расеі Сяргей Лаўроў. Перамовы праходзілі ўпершыню з пачатку ўварвання ва Украіну, бакі размаўлялі без журналістаў, за зачыненымі дзвярыма.