26 верасня беларусы зладзілі акцыю каля будынку Управы ў справах замежнікаў (Urząd do Spraw Cudzoziemców) на Табаровай у Варшаве, пратэстуючы супраць павелічэння з боку гэтага ведамства колькасці адмоваў у міжнароднай абароне. Удзельнікі акцыі склалі і падпісалі зварот да чыноўнікаў UDSC. Галоўнае пытанне да іх: «Калі ў Беларусі сталася бяспечна?». «Белсат» пабываў на акцыі.
рэпартаж
«Калі ў Беларусі сталася бяспечна?» Беларусы пратэставалі перад Управаю ў справах замежнікаў у Варшаве