Kamentar

«Невінаватыя людзі апынаюцца ў турме». Справаў за каментары ў сацыяльных сетках робіцца ўсё больш

img
Падлетак трымае ў руках тэлефон. Здымак носіць ілюстрацыйны характар. Фота: Towfiqu barbhuiya, pexels.com

За антываенны каментар – у турму. Беларусь не ваюе з Украінай. Але за словы спачування Украіне людзей саджаюць у турму. Ці можа сёння грамадзянін Беларусі абараніць свае элементарныя правы? Ці засталіся ў краіне механізмы іх абароны?