Kamentar

Гусляр са «Старога Ольсы» Алесь Чумакоў: У СІЗА сніліся ўласныя канцэрты, ад пачатку да канца

Алесь Чумакоў у студыі «Раніцы з «Белсатам»» 26 верасня 2026 года
Алесь Чумакоў у студыі «Раніцы з «Белсатам»» 26 верасня 2026 года. Варшава, Польшча. Фота: Белсат

У эфір «Раніцы з «Белсатам»» прыйшоў вядомы музыка, адзін з удзельнікаў легендарнага гурта «Стары Ольса» і майстар гусляў Алесь Чумакоў, які 16 верасня быў вызвалены з-за кратаў і прымусова вывезены ў Літву. Ён распавёў пра час у зняволенні і анансаваў выхад новага альбому, за які і атрымаў два гады калоніі.