Gistoryi

«Чаму здымаю пра барацьбіта, а не пра прэзідэнта?» Рэжысёр Кудзіненка пра «Беларусьфільм» і цэнзуру

img
Андрэй Кудзіненка. Фота: kudinenkoandrei / Instagram

Беларускае кіно сёння існуе ва ўмовах татальнага кантролю, «чорных спісаў» і залежнасці ад дзяржавы, а на «Беларусьфільме» могуць перазняць ужо гатовыя сцэны, калі адзін з акцёраў раптам стане непажаданым. Пра гэта рэжысёр Андрэй Кудзіненка расказаў у праграме «Мне толькі спытаць». Ён таксама патлумачыў, чаму калісьці пагадзіўся пайсці на дзяржаўнае тэлебачанне, што лічыць галоўнай праблемай беларускага кіно і хто з актрыс мог бы сыграць Святлану Ціханоўскую ў фільме.